“Ягелонія” адолела “Падбезкідзэ”



Дубль П’янткоўскага дазволіў  “Ягелоніі” перамагчы “Падбезкідзэ” з Бельска-Бялай. На стадыёне ў Беластоку жоўта-чырвоныя выдатна адыгралі першы тайм, паказалі слабейшую гульню ў другой палове, прапусціўшы два мячы ад свайго былога форварда Роберта Дзем’яна. Але выдатны дэбют 16-гадовага Пшэмэка Мысткоўскага, які замяняў на пазіцыі плэймэйкера сыходзячага Дані Куінтану, галы Гаёса і Джаламідзэ, дазволілі “Ягелоніі” узяць тры ачкі – 4:2.

Пасля 10 туру “Ягелонія” мае 17 ачкоў і ідзе на шостым месцы, адстаючы ў шчыльнай табліцы ад лідара – варшаўскай “Легіі” – толькі на 3 ачкі.

Беларускае Радыё Рацыя