У вёсцы Парцава пабудуюць пажарнае дэпо



Улады гміны Бельск Падляшскі вылучылі ў сваім бюджэце на 2017 год грошы на пабудову пажарнага дэпо ў вёсцы Парцава. “Тут з 2008 года дзейнічае добраахвотная каманда пажарнікаў. Яны атрымалі і грузавы, і легкавы пажарныя аўтамабілі”, – кажа войт гміны Бельск Падляшскі Раіса Раецкая:

– Тут не хапае гаражу. Але на 2017 год у бюджэце гміны былі зарэзерваваны грошы ў памеры 400 тысяч злотых на будаўніцтва 2 гаражоў для 2 машын. Таксама там будзе памяшканне, дзе можна захоўваць службовую форму пажарнікаў.

Добраахвотная каманда пажарнікаў у Парцаве стварыла таксама калектыў “Луна”, які ў сваім рэпертуары мае беларускія песні. Парцава можа таксама ганарыцца жаночай камандай пажарнікаў-добраахвотнікаў.

[Not a valid template]

Агулам у гміне Бельск Падляшскі дзейнічае 16 такіх камандаў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара