Сталі вядомыя намінанты прэміі імя Веслава Казанэцкага
Агучаны шорт-ліст літаратурнай прэміі прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанэцкага за 2016 год. Капітула намінавала на атрыманне ўзнагароды за найлепшую кнігу 2016 года чатыры выданні.
«Як палюбіць гандлёвыя цэнтры» Наталлі Федарчук
«13 штук» Пятра Яніцкага
«Этэраманка» Шымона Тэжэўскага
І нашумелую кнігу «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы» Анэты Прымака-Онішк.
Агулам было пададзена 22 заяўкі. Імя лаўрэата прэміі дазнаемся 24 сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя