Маршалак уганараваў таленавітую моладзь
У 12 раз таленавітая моладзь з усяго Падляшскага ваяводства ўганаравана стыпендыямі маршалка ваяводства.
70 спевакоў, музыкаў, танцораў ды актораў з гарадоў ды мястэчак рэгіёна атрымаюць тры тысячы злотых, якія павінны дапамагчы ў далейшым прафесійным мастацкім развіцці.
“Стыпендыя – гэта інвестыцыя ў будучыню”, – кажа дырэктар Дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляшша Анатоль Вап:
– Яны развіваюць свае таленты, дзякуючы гэтаму развіваецца наша ваяводства. Гэтыя людзі праз некалькі гадоў будуць кіраваць гэтым ваяводствам, можа дзяржавай, а можа Еўразвязам. Чым больш яны будуць ведаць, чым больш удасканаляць свой талент, тым будзе лепш. Гэта вялікая прамоцыя нашага ваяводства і нашай культуры.
Сярод 70-ці стыпендыстаў ёсць і вучні беларускіх школ: Ніка Юрчук, Дар’я і Магдалена Маліш з Бельскага белліцэя, а таксама Каліса Пятроўская з пачатковай школы №4 ў Беластоку.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя