„OLD SCHOOL PARTY” – дабрачынны канцэнт у Гародні
Гарадзенскія рокеры правялі „OLD SCHOOL PARTY” – дабрачынны канцэрт у падтрымку дзіцячага дома. На музычным марафоне выступалі вядомыя гарадзенскія гурты – PET NIHIL, NEXT, THE DARKWING DEAD. А першымі на сцену гарадзенскага “Парнаса” входзіла беларускамоўная каманда „СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!”
Пра мерапрыемства распавядае вакаліст „СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!” Улад Бернат:
– Такія канцэрты патрэбныя, бо я не чуў, каб хто-небудзь, акрамя панкаў, збіралі грошы на дзіцячыя дамы, на тое ж самае “Адданае сэрца” і іншае. Таму – хто калі не мы. Дабрачынныя канцэрты праводзяцца даволі рэдка, таму што ніхто не спрабаваў акрамя Дзянісава, які рабіў акцыю “Панкі – дзецям”. Я думаю, што пасля такога, калі людзі ўбачылі, што гэта можна зрабіць, што гэта нават лёгка, то чаму не, думаю, надалей гэта будзе часцей.
Па словах арганізатара мерапрыемства Cяргея Сурмача, канцэрт прайшоў дзякуючы супольным намаганням арганізатараў і музыкаў, што на ім выступалі.
– Арганізаваць не было складана, мне дапамаглі ўсе сябры, з усіх гуртоў, што тут выступалі, – хтосьці дапамагаў з апаратам, хтосьці з нечым іншым. “Парнасу” таксама дзякуй – яны не запрасілі за арэнду. І на здзіўленне ўдалося сабраць добрыя грошы, я паставіў за ўваход 2 рублі, але некаторыя давалі і па 50 і па 100 рублёў.
Усе грошы, сабраныя на канцэрце, цягам бліжэйшых дзён будуць пералічаныя ў адзін з дзіцячых дамоў Гарадзеншчыны.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя