22 студзеня 1863 года пачалося паўстанне Каліноўскага



kalinouski154 гады таму пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі. На нашых землях яно больш вядомае як паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Пра значэнне асобы Каліноўскага для Беларусі кажа грамадскі актывіст, выпускнік праграмы імя Каліноўскага Яўген Скрабутан:

Кастусь Каліноўскі – гэта добры прыклад для сённяшняй беларускай моладзі, прыклад чалавека, які свайго жыцця не пашкадаваў дзеля таго, каб Беларусь здабыла незалежнасць, каб пра беларусаў даведаліся ва ўсім свеце. Каліноўскі змагаўся за сваю Бацькаўшчыну і пакінуў вялікі след у нашай гісторыі.

Нягледзячы на паразу, вядома, што паўстанне паскорыла правядзенне сялянскай рэформы, пры гэтым на больш выгодных умовах, чым для сялян астатняй Расеі. Пакарана праз шыбеніцу, высылку альбо катаргу было не менш за 1/6 удзельнікаў паўстання.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце