Пятро Парашэнка ўшанаваў памяць Міхаіла Жызнеўскага



Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка разам са сваёй жонкай Марынай 22 студзеня ўшанавалі памяць Міхася Жызнеўскага і Сяргея Нігаяна, якія сталі першымі ахвярамі падчас брутальных сутычак паміж пратэстоўцамі і сілавікамі на Еўрамайдане. 0ca86f1f_a2ab_46dd_b83e_db0e76d5a331_w987_r1_s

Сёння трэцяя гадавіна з дня трагічнай гібелі актыўных удзельнікаў украінскай рэвалюцыі Годнасці і Свабоды.

Міхась Жызнеўскі загінуў ад кулі 22 студзеня 2014 года на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас Еўрамайдану. Да свайго 26-годдзя ён не дажыў чатыры дні.

Цела Міхася Жызнеўскага пасля адпявання і ўрачыстых провадаў прывезлі з Кіева і пахавалі на родавых могілках па лініі маці ў вёсцы Сцяг Працы пад Гомелем.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў Міхася Жызнеўскага Ордэнам Герояў Нябеснай Сотні. Летась у лютым украінскі ўрад прызначыў пажыццёвую стыпендыю ягоным бацькам Ніне і Міхасю Жызнеўскім.

Паводле svaboda.org