Гарадзенскі «Скарабей» запрашае на «Святочнае наваселле»



Гарадзенскі клуб калекцыянераў «Скарабей» запрашае ўсіх аматараў даўніны, калекцыянераў паштовых марак і манет на «Святочнае наваселле». Так калекцыянеры Гарадзеншчыны называюць першы злёт калекцыянераў, што адбудзецца 29 студзеня ў самым цэнтры Гародні – у Палацы тэкстыльшчыкаў.

dav

Пра будучае мерапрыемства распавядае кіраўнік клуба “Скарабей” Віктар Какарэка.

– Мы збіраемся па дзвюх прычынах. Па-першае, у нас пройдзе злёт калекцыянераў, на які мы запрашаем нашых калекцыянераў, каб яны прынеслі не толькі абменны фонд, але і паказалі частку сваёй калекцыі – тое, што яны паспелі сабраць, што маюць. Адначасова запрасіць іх жонак, сяброў, каб тыя паглядзелі, чым яны займаюцца тут. Таксама паказаць, што мы пераехалі ў Палац тэкстыльшчыкаў. Запрашаем людзей і з другіх гарадоў.

Па словах Віктара Какарэкі, улады горада зацікаўленыя ў правядзенні падобных злётаў-кірмашоў. Гарадзенскі клуб збіральнікаў заснаваны ў горадзе яшчэ ў СССР у 1966 годзе. Аматары такога хобі спачатку акурат і збіраліся ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў недзе да канца 1970-х, а потым пачаліся іх вандроўкі па розных іншых памяшканнях. Цяпер калекцыянеры вярнуліся на першае месца збору.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня