У Лідскім раёне ўпаў самалёт Су-25



Як паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі, 30 верасня 2014 пры правядзенні планавых палётаў пры выкананні практыкаванняў (палёт у зоне) каля 11.50 самалёт Су-25 116 штурмавой авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА ў выніку няштатнай сітуацыі страціў кіраванне.

samolety_na_avtomobilnoy_doroge_tutby_brush_phsl_img_10

Лётчык, пераканаўшыся, што траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за населеных пунктаў, катапультаваўся. Яго знайшла пошукава-выратавальная каманда.

Ахвяр і разбурэнняў няма. Пілот не пацярпеў.

Для высвятлення прычын таго, што здарылася прызначаная камісія ваеннага ведамства. На месцы крушэння ваеннага самалёта ўжо пачала працаваць следчая група, паведамілі ў СК Беларусі.

[youtube id=”GVJwshvtqaQ”]

Варта адзначыць, што 12 чэрвеня 2012 года на авіяцыйным палігоне Нёман пад Лідай пры планавых палётах на малой вышыні разбіўся аналагічны самалёт, які належаў гэтай жа базе. Загінуў пілот, ваенны лётчык 1-га класа падпалкоўнік Мікалай Грыднеў.

[youtube id=”KsRzk__iQwc”]

tut.by