Гарадзенская моладзь згуляла ў жывыя шахматы



Гарадзенская стылістка Вольга Ко, тэлепраект «Ведай Нашых» і кампанія «Экалагічная Альтэрнатыва» прадставілі жыхарам гораду жывыя шахматы, у ролі якіх былі загрыміраваныя ўдзельнікі праекта.

Месцам выступу ў цэнтры Гародні стала 9 -метровая шахматная дошка, выкладзеная з перапрацаваных аўташын, а адзенне для шахматных фігур было зробленае з папяровых пакетаў для прадуктаў.

IMG_7739 1

Артысты выканалі імправізаваную шахматную партыю і праспявалі некалькі песень.

Пра ідэю акцыі распавядае прадстаўнік “Зялёнай Альтэрнатывы” Міхаіл Ліс:

– Мэта дадзенай акцыі – паказаць жыхарам Беларусі, жыхарам Гарадзенскай вобласці, што ёсць новая тэхналогія перапрацоўкі шын, абсалютна не шкодная для экалогіі, каб людзі здавалі шыны на перапрацоўку, а не выкідвалі шыны, не закапывалі, не спальвалі. Нам трэба выратаваць экалогію для нашчадкаў. Чаму цяпер? Бо хутка выпадзе снег,і кіроўцы будуць мяняць шыны і пазбаўляцца ад старых. Таму менавіта цяпер адываецца гэтая акцыя.

[Not a valid template]

Акцыя сабрала некалькі дзесяткаў гледачоў і больш дзесятка прадстаўнікоў розных сродкаў масавай інфармацыі.

Беларускае Радыё Рацыя