У Берасці распавядуць, што такое беларуская Вікіпедыя
Беларуская Вікіпедыя – сустрэча пад такой назвай пройдзе ў Берасці ўжо заўтра, 24 студзеня, у межах курсаў “Мова Нанова”. Лекцыю правядзе актывіст вікі-супольнасці Міхаіл Волчак.
Імпрэза традыцыйна пройдзе ў тайм-клубе HIGH VOLTAGE, – запрашае адна з галоўных арганізатараў курсаў Вольга Малафеечава:
– Наступная тэма будзе звязаная з кампутарамі. Да нас прыедуць распрацоўшчыкі Вікіпедыі па-беларуску. І я думаю, што гэта тэма будзе асабліва цікавая маладым людзям – паслухаць, сустрэцца. Госці абяцаюць не толькі расказаць, што яны робяць, але і навучыць чамусці.
Вольга Малафеечава звярнула ўвагу, што адна з асноўных задач курсаў “Мова-Нанова” – гэта вывучэнне беларускай лексікі і граматыкі для ўжывання і папулярызацыі яе ў паўсядзённым жыцці.
Беларускае Радыё Рацыя