Гародню ў межах „Мовы Нанова” наведаў Re1ikt



У межах моўных курсаў “Мова Нанова Гародня” горад над Нёманам наведаў са сваім выступам гурт Re1ikt. Заняткі мелі назву “Народная творчасць”, а гурт у сваіх творах выкарыстоўвае народныя спевы і выступае на народных святах.

Пра асаблівасці твораў гурта распавядае музыка Аляксандр Дземідзенка:

У сваёй музыцы мы даволі часта любім апрацоўваць беларускія народныя традыцыйныя спевы. Чаму? Ведаеце, як мастак, які глядзіць на нейкі ранішні краявід, ці вечаровы краявід, малюе гэта сваімі фарбамі, сваімі пендзлямі, па-свойму, сваім мастацкім бачаннем. І мы хочам гэтае бачанне перадаць сваёй музыкай, як мастакі. І мы гэта звычайна робім.

Па словах Аляксандра Дземідзенкі, музыкі з падобнымі канцэртамі у межах „Мовы Нанова” праехалі больш за палову Беларусі. Наступны выступ гурта адбудзецца 24 студзеня 2017 года ў Гомелі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя