На што ідуць прафсаюзныя складкі?
Грамадскі актывіст Ігар Банцар атрымаў адказ на свой запыт пра выдаткаваныя грошы дзяржаўных прафсаюзаў.
Маладзён некалькі тыдняў таму адправіў зварот на імя кіраўніка абласнога аб’яднання прафсаюзаў Рамуальда Юроўскага пасля звароту некалькі жыхароў горада, якія хацелі даведацца, куды ідуць іх прафсаюзныя складкі.
Распавядае Ігар Банцар:
– Людзі, якія ўваходзяць у прафсаюзы, павінны раз у год выслухаць справаздачу рэвізійнай камісіі пра тое, як выдаткоўваліся грошы прафсаюзнай арганізацыяй за канкрэтны перыяд. І няхай працоўныя і чальцы прафсаюзу запытаюць сябе, ці часта яны чуюць справаздачу датычна таго, як выдаткоўваюцца іх грошы. І калі не, то ці не надышоў час пачаць патрабаваць такую справаздачу, бо мы павінны ведаць, як выдаткоўваюцца грошы, якія мы плацім.
Ігар Банцар кажа, што далейшы працяг справы будзе залежаць ад гарадзенцаў. Па яго словах, калі гарадзенцы, сябры канкрэтных прафсаюзаў пажадаюць напісаць юрыдычна правільны зварот – актывісты з задавальненнем дапамогуць гэта зрабіць.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота: postawy.by, Беларускага Радыё Рацыя