Збор грошай на кнігу пра паўстанне Каліноўскага на Гарадзеншчыне



На сайце talaka.by стартаваў збор грошай на выданне і распаўсюд кнігі гісторыка Вячаслава Шведа «Рэквіем паўстанцам 1863–1864 гг. (Гродзенская губерня)».

На новую кнігу ўжо сабрана 555 рублёў – гэта 12% патрэбнай сумы. Каб надрукаваць выданне, патрабуецца 4500 рублёў.

Вячаслаў Швед кажа, што кніга напісана на матэрыялах перш за ўсё Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гародні і Віленскага гістарычнага архіва. Геаграфія кнігі —Гарадзенская губерня. Аўтар таксама працаваў з мемуарамі, дзённікамі, успамінамі, з кнігамі, якія сталі цяпер бібліяграфічнай рэдкасцю.

Беларускае Радыё Рацыя