У Гародні з’явіцца новы маршрут з бескантактавымі тралейбусамі
Першы тралейбус выйдзе на маршрут №20 “Вішнявец-Дзевятоўка” 25 студзеня ў 14:00. Дзякуючы акумулятарам Toshiba ён зможа праязджаць да 15 км без падключэння да кантактнай сеткі, паведамілі ў Гарадзенскім тралейбусным упраўленні.
Маршрут тралейбуса: Дзевятоўка – Аптэчны склад – вул. Брыкеля – СШ №28 – ЖЭС №19 – вул. Магістральная – гіпермаркет «Алмі» – ДАІ – праспект Румлёўскі – Румлёва – праспект Кляцкова — магазін «Ніка» – шаша Індурская – універсам «Вішнявец» – ЖЭС №20 – вул. Кабяка – вул. Хімікаў – Вішнявец.
Па дарозе тралейбус будзе праязджаць два ўчасткі без кантактнай сеткі.
У тэставым рэжыме новы тралейбус ужо выходзіць на маршрут. «Злавіць» яго ўдалося Святлане Пінчук. «Рухавік працце ціха, як пчолка гудзе», — напісала дзяўчына на сваёй старонцы ў Facebook.
Паведамляе hrodna.life