У Менску пройдзе форум „Свабоду палітвязням!”



Заўтра ў Менску па адрасе Чарнышэўскага, 3 адбудзецца форум „Свабоду палітвязням!”, адным з арганізатараў якога выступае Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Форум разгледзіць справы Андрэя Бандарэнкі, Міхаіла Жамчужнага, „антыфашыстаў”, Тараса Аватарава, Алеся Юркойця ды іншых палітвязняў, – пра гэта паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец:

– Форум у першую чаргу будзе прысвечаны разгляду тых справаў, па якіх надыходзяць тэрміны, і адбываюцца суды. Заканчваецца суд у Алеся Юркойця, пачынаецца суд у антыфашыстаў, затым будзе разглядацца справа Тараса  Аватарава. І таксама справа Андрэя Бандарэнкі, якому спрабуюць накінуць новы турэмны тэрмін. Паглядзім, што мы зможам зрабіць, каб гэтыя людзі мелі падтрымку і маглі хучэй выйсці з-за кратаў.

У форуме „Свабоду палітвязням!”, як чакаецца, возьмуць удзел праваабаронцы, палітыкі Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, грамадскія лідары і актывісты, сваякі палітвязняў і прадстаўнікі СМІ. Пачатак а 18.00.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя