21 год таму ня стала Марылькі Базылюк-Саснюк
Пра тое, што Марылькі больш няма, стала вядома 26 студзеня 1996 года – 21 год таму.
Пасля цяжкай хваробы памерла вядомая паэтэса, настаўніца і грамадская актывістка беларускага руху Марылька Базылюк-Саснюк.
Яна адышла пасля цяжкай хваробы ў росквіце сіл на 37 годзе жыцця.
“Помятаю той дзень”, – кажа дачка Аксана:
– Памятаю, як бабулі прыйшла тэлеграма з Катавіц, што маці памерла. Памятаю таго чалавека, які прынёс тэлеграму.
Марылька Базылюк-Саснюк прымала актыўны ўдзел у беларускім студэнцкім руху пачатку 80-х гадоў, была сярод заснавальнікаў “БАСу” ў Варшаве. Пазней працавала настаўніцай у школе ў Клейніках ды ў Бельску Падляшскім. Пакінула пасля сябе вершы, частка якіх увайшла ў кнігу “Марылька” выдадзеную аб’яднаннем “АБ-БА” ў 2012 годзе.
Цяпер успаміны пра Марыльку збірае яе малодшы сын Якуб.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя