Маніторынг: Мова варожасцi ў беларускiх CМI



Чарговы маніторынг прэзентуе ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць». Гэта ўжо трэцяе даследаванне публікацый у найбольш уплывовых СМІ Беларусі, якое вызначыць агульныя тэндэнцыі ў беларускай медыясферы адносна праяў мовы варожасцi. Галоўная наша задача – прафілактыка дыскрымінацыі, – патлумачыў у нашым эфіры кіраўнік ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць» Алег Ражкоў.

– Моўныя практыкі вельмі моцна ўплываюць на тое, як нашае грамадства ўспрымае розныя сацыяльныя групы. І калі прадухіліць мову варожасці, то, адпаведна, можна прадухіліць злачынствы на глебе нянавісці і так далей. Ініцыятыва заклікала журналістаў уважліва сачыць за тым, як яны пішуць пра розныя сацыяльныя групы, то бок, прыцягнуць іхную ўвагу для таго, каб іх журналістыка была больш якаснай і яны карысталіся карэктнай лексікай.

Прэзентацыя адбудзецца 31 студзеня. Скіравана яна да журналістаў і блогераў, а таксама сацыяльных даследчыкаў ды грамадскіх актывістаў. У маніторынгу назавуць тыповыя памылкі і стэрэатыпы, якія сустракацца ў беларускіх СМІ ў публікацыях пра розныя сацыяльныя групы.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота rada.fm