Эх дармаеды, дармаеды…
Эх дармаеды, дармаеды… як іх шмат вакол. Больш за 440 тысяч так званых «лістоў шчасця» падаткавыя органы выслалі беларусам, каб тыя паўдзельнічалі ў фінансаванні выдаткаў дзяржавы. А беларусы збіраюць подпісы ды збіраюцца на пратэсты. Пра гэта гутарым ў чарговай перадачы «Месца для прэсы». А таксама, як упершыню беларускамоўная песня перамагла на адборы на Еўрабачанні ды цяпер пераможцы – „Navi” паедуць у Кіеў. Каментарый паэткі і журналіста Валярыны Куставай.