Зімовыя сустрэчы з фальклорам у Трасцянцы
У святліцы ў вёсцы Трасцянка, што ў Нарваўскай гміне, прайшоў канцэрт традыцыйных беларускіх песень і танцаў. Аўтэнтычны фальклор Цэнтральнай Беларусі і Палесся прэзентаваў фольк-гурт традыцыйнага мужчынскага спеву “Рада” з Менска.
“Можна выдзяліць некалькі пластоў мужчынскага спеву,” – гаворыць член гурта Аляксанд Жукоўскі:
– Калі мы кажам пра каляндарна-абрадавую тэматыку, то мужчыны амаль што не спявалі. За выключэннем – калада і валачобнікі. Другая частка – гэта любоўная лірыка. І трэці куст песень – гэта, канешне, рэкрутчына. Былі песні пра прымакоў. Вялікі пласт песень – песні чумацкія.
Апрача “Рады”, удзельнікі сустрэчы маглі пачуць спеў ды патанцаваць пад жывую музыку Студыі фальклору “Жэмэрва” з Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах. Зімовыя сустрэчы з фальклорам ладзіліся ў Трасцянцы ўпершыню.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара