Гарадзенцы ўшанавалі памяць ахвяраў Халакоста
Маўклівым шэсцем гарадзенцы прайшлі ад памятнай шыльды Гарадзенскага гета да будынка Вялікай харальнай сінагогі, каб ушанаваць памяць болей чым дваццаці тысяч габрэяў, загінулых у часы фашыстоўскай акупацыі Гарадзеншчыны.
Перад шэсцем старшыня гарадзенскай іўдзейскай абшчыны Барыс Квяткоўскі выказаў сваё спачуванне ўсім нацыям, пацярпелым ад фашыстоўскага тэрора.
– Я разглядаю гэты працэс не толькі як знішчэнне габрэяў, а як працэс, які прывёў да збяднення ўсяго чалавецтва і, у прыватнасці, еўрапейскай супольнасці. Фашысты ставілі за мэту зачысціць тыя тэрыторыі, на якіх павінны былі толькі яны валадарыць.
Пасля шэсця вучні 5-й Гімназіі прадставілі прысутным тэатральную пастаноўку “Дзеці вайны”.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара