Берасцейшчына рыхтуецца да ўгодкаў Тадэвуша Касцюшкі



Дэмакратычная Берасцейшчына рыхтуецца да чарговых угодкаў Тадэвуша Касцюшкі – слыннага нашага земляка, героя Амерыкі, Францыі, Польшчы, сэрца якога пахавана ў Швейцарыі.

Новым у сёлетнім свяце будзе аўтапрабег, падрыхтаваны грамадскім актывістам з Кобрыні Алесем Мехам з сябрамі. Сацыял-дэмакраты традыцыйна падрыхтавалі ўлёткі з выявай Касцюшкі і Каліноўскага, а таксама запрашэнні да жыхароў Белаазёрска паўдзельнічаць у свяце.

Кажа намеснік старшыні Берасцейскай абласной Сацыял-дэмакратычнай партыі  (Грамада), сябра кампаніі “За наш горад” Валянцін Лазарэнкаў:

Ёсць пэўная колькасць тых, хто даваў нам подпісы пад гарадскіх і абласных кандыдатаў, асабіста пад мяне. Мы зробім прапановы тым людзям, якія былі з намі ў час выбараў, якія давяралі нам, якія прапанавалі нам прадстаўляць іх інтарэсы. Я думаю, мы можам правесці такую акцыю: запрасіць іх прыехаць і сустрэцца там у дзень нараджэння Касцюшкі.

Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў вёсцы Сяхновічы Жабінкаўскага раёна, хоць афіцыйным месцам нараджэння прынята лічыць Мерачоўшчыну ў Івацэвіцкім раёне, дзе штогод збіраецца дэмакратычная грамадскасць, а таксама прадстаўнікі замежжа, каб аддаць даніну памяці вялікаму герою.

Беларускае Радыё Рацыя