Вёсцы – гарадскія ўмовы
Пра стварэнне ў вёсцы гарадскіх умоваў казаў у нашым перадвыбарчым цыкле войт гміны Нараўка Мікалай Павільч. Гэта яго праграма як гаспадара гміны, якую ён рэалізоўваў за час апошняга тэрміну і імкнецца працягваць далей.
– Не можам даць нашым вясковым людзям усе ўмовы горада, але можам зрабіць, каб тэхнічная і сацыяльная інфраструктура была як мага лепш падрыхтавана ды адпавядала сённяшняму дню.
Мікалай Павільч займае пасаду войта Нараўкі з пачатку яе існавання. Раней яшчэ пры Народнай Польшчы з 1987 года быў начальнікам гміны. У надыходзячых выбарах таксама мае намер балатавацца на пасаду войта.
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота pl.wikipedia.org