71-я гадавіна гібелі беларускіх вазакоў



31-га снежня спаўняецца 71-я гадавіна забойства 30 вазакоў каля вёскі Старыя Пухалы, аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса „Бурага”.

Пра злачынства і месца, дзе пакояцца парэшткі загінулых, іх сем’і даведаліся толькі праз 50 гадоў пасля трагедыі. З Краснага Сяла загінула 9 вазакоў, кажа ўраджэнка вёскі Лідзія Бура:

– Не ведала маці, дзе загінуў. Ездзілі туды, калі маці яшчэ жыла, у гэтыя Пухалы. Загінуў мой дваюрадны брат, мой дзед – бацька маёй маці. Прыкра было часам слухаць, калі пералічвалі, то пра Краснае сяло не казалі, што там загінулі людзі. 9 асобаў: Рыгор Дзмітрук, Лукаш Хвашчэўскі, Міхал Бандарук, Тодар Семянюк, Міхал Якуць, Аляксандр Юзючук, Міхал Ляшкевіч, Аляксандар Бандарук, Аляксандр Дзмітрук.

30-га студзеня, пасля такго як аддзел “Бурага” пацыфікаваў Залешаны і Вульку-Выганоўскую, аддзел прыпыніўся ў Красным Сяле, дзе павялічыў колькасць вазакоў.

31-га студзеня 1946 „Буры” затрымаўся ў Старых Пухалах, дзе адпусціў вазакоў, якія пацвердзілі польскае паходжанне, праваслаўныя былі закатаваныя “жаўнерамі бурага” ў лесе каля вёскі. Найстарэйшаму з ахвяраў было 56 гадоў, а наймалодшаму 16.

Улады Польскай Народнай Рэспублікі ў красавіку 1951 года перапахавалі частку парэшткаў на могілках у Кліхах. Толькі ў ліпені 1997 года ўсе парэшткі былі перапахаваныя на могілках у Бельску Падляшскім пры ўдзеле святароў, сем’яў загінулых, а таксама грамадскасці.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя