Знешні дзярждоўг Беларусі вырас на 10%
Знешні дзяржаўны доўг краіны па стане на 1 студзеня склаў 13,6 млрд даляраў, павялічыўшыся ў 2016 годзе на 1,199 млрд даляраў, або на 9,6% (з улікам курсавых розніцаў), паведамілі БелТА ў Міністэрстве фінансаў.
Нагадаем, што знешні дзярждоўг па стане на 1 лістапада 2016 года склаў 13,5 млрд даляраў, павялічыўшыся з пачатку года на 1,019 млрд даляраў (з улікам курсавых розніцаў), або на 8,2%.