Звольнілі затрыманую КДБ кіраўніцу Фонду сацабароны
Затрыманую Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі Людмілу Бачылу афіцыйна звольнілі з пасады кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, адпаведнае рашэнне было прынята Саветам міністраў Беларусі.
„Вызваліць Бачылу Людмілу Цімафееўну ад пасады кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь”, – гаворыцца ў пастанове Саўміна №80, апублікаваным у аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У дакуменце адзначаецца, што Бачыла звольненая ў звязку з невыкананнем абавязкаў, звязаных з дзяржслужбай (п. 1.4 арт. 40 закона „Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”).
Экс-кіраўніцу ФСАН затрымалі 15 снежня пры перадачы ёй хабару ў памеры 20 тысяч даляраў ЗША. Як раней паведаміў КДБ, Бачыла атрымала грошы ад гендырэктара СЗАТ „БелАВМ” Дзмітрыя Роніна за тое, каб кампанія была прызнана пераможцам аўкцыёну па закупцы абсталявання для ФСАН.