У Беларусі зніжаецца сацыяльна-эканамічны дабрабыт сталых людзей



Паводле Глабальнага індэксу Эйджвотч, сёлета Беларусь займае 64-ае месца, тады як летась займала 60–ае месца паводле афіцыйных звестак гэтай міжнароднай арганізацыі.

suscynski-dzien stalych

Паводле Вітаўта Рудніка, аднаго з ініцыятараў па стварэнні “Універсітэту Залатога веку” ў Гародні, пакуль няма ў краіне  комплекснай праграмы ў падтрымку сталых людзей:

– Гэты індэкс – адзін з ключавых элементаў лабісцкай кампаніі, накіраванай на тое, каб гэтая канвенцыя па правах сталых людзей была прынята. Ёсць канвенцыя па правах дзіцяці, па правах інвалідаў, ёсць канвенцыя, якая тычыцца правоў жанчын. Але да гэтай пары няма канвенцыі, якая б рэгулявала сітуацыю з правамі сталых людзей. А сталае насельніцтва расце вельмі імкліва. Беларусь да 50-га года будзе мець 33% сталых людзей. Гэты паказчык знаходзіцца ў так званай “чырвонай зоне”.

Паводле дадзеных Глабальнага Індэксу Эйджвотч Беларусь значна адстае ад перадавых краінаў з-за кепскага стану здароўя сталых людзей. Паводле меркавання спецыялістаў, у Беларусі адсутнічае прафілактыка захворванняў сталых людзей, таму і нізкая працягласць жыцця пасля выхаду на пенсію.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня