Беларускія парламентары працягваюць візіт у Варшаву



Адбываецца візіт дэлегацыі Палаты прадстаўнікоў Беларусі ў Варшаву. Парламентарыі дзвюх краін заявілі пра гатоўнасць да дыялогу і супрацоўніцтва.

Адбылася сустрэча намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслава Пірштука з маршалкам сенату Польшчы Станіславам Карчэўскім і намеснікам старшыні Сейма Рышардам Тарлецкім.

Пірштук заклікаў да ўзаемадзеяння і ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях, у тым ліку ў парламенцкіх асамблеях АБСЕ і Рады Еўропы.

У сваю чаргу Карчэўскі пералічыў важныя для польскага боку пытанні ва ўзаемадачыннях з Беларуссю: гэта існаванне двух Саюзаў палякаў на Беларусі – неафіцыйнага і праўладнага, Беларускі катынскі спіс, вяшчанне ў Беларусі TVP Polonia і Kultura.

Польскі візіт з’яўляецца першы ў гісторыі Палаты прадстаўнікоў і працягнецца да 2 лютага.

Фота senat.gov.pl