Даляр і еўра падаражэлі на першых таргах лютага



1 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да далара ЗША і еўра, вырас — да расейскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0178 рубля (0,86%) да 2,0881 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0009 рубля (0,05%) і склаў 1,9365 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0111 рубля (0,34%) і склаў 3,2113 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Яе каціроўкі застаюцца вышэйшыя за 55 даляраў за бараль Brent.

У Расеі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 22,48 капейкі, склаўшы 60,3099 рубля.

belapan.by