Першыя ў гісторыі Беларусі каляровыя фотаздымкі
У менскім Цэнтры сучасных мастацтваў адбылася лекцыя-прэзентацыя каляровых фотаздымкаў Беларусі пачатку ХХ стагоддзя, падчас якой былі прадстаўлены 72 здымкі фатографа Сяргея Пракудзіна-Горскага.
Падрабязней кажа арганізатар мерапрыемства і кіраўнік праекта “Вандроўкі ў мінулае” Павел Дзюсекаў:
– З’явілася магчымасць, жаданне – усё адразу супала – паказаць людзям першыя ў гісторыі Беларусі каляровыя фотаздымкі. Яны ў нас друкаваліся, але не ўсе. І я вырашыў сабраць іх у адну прэзентацыю і здзівіць людзей той Беларуссю, якая была 100 гадоў таму. Каляровы здымкі выглядаюць так, нібы ты праз акно паглядзеў і ўсё пабачыў: жывы Полацак, жывы Віцебск, жывы Менск.
Напрыканцы мерапрыемства Павел распавёў пра асобу Пракудзіна-Горскага, а таксама прадставіў фільм Леаніда Парфёнава “Колер нацыі”.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск