„Атамны салдат” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



У выпрабаванні атамнай зброі ў 1954 годзе ўдзельнічаў муж Алены Шчэбет з Глыбокага. Ён да апошняга не ведаў, што будзе задзейнічаны ў сакрэтных вайсковых вучэннях пад кодавай назвай “Сняжок”. Пасля іх, усіх салдат, якіх было там 45 тысяч, прымусілі падпісаць падпіску аб неразгалошванні на 25 гадоў. Савецкія ўлады меркавалі, што пасля гэтых вучэнняў салдаты болей не пражывуць. Але менавіта дзякуючы каханай і вернай жонцы Віктар Шчэбет з Глыбокага пражыў 81 год.