Шахматны турнір у Саколцы



Больш за сотню гульцоў прыняла ўдзел у пятых па ліку спаборніцтвах „Шахматы без межаў” у Саколцы, што на Беласточчыне.

Арганізатарам з’яўляецца сакольскі клуб LUX ORIENT. Сярод удзельнікаў ёсць і беларуская чэмпіёнка па шахматах Ірына Худая.

– Увогуле, я чэмпіёнка Беларусі па шахматах. З майго клуба прыехала 20 чалавек. Я прывезла шмат дзетак. Нам вельмі падабаецца. Выдатная арганізацыя турніраў. Раз на месяц мы стараемся прыехаць у Беласток ці Саколку, а таксама арганізоўваем свае турніры, на якіх вельмі хочам бачыць польскіх спартоўцаў. Падтрымліваем кантакт з Саколкай і Беластокам.

Як падкрэсліваюць арганізатары, самыя вышэйшыя месцы ў спаборніцтвах займаюць гульцы з Беларусі, як кажа старшыня клуба LUX ORIENT Войцех Зайкоўскі.

– Тут кожны можа згуляць, бо няма абмежаванняў. Найлепшыя – вялікая група спартоўцаў у Гародні. Яны займаюць першыя месцы. Гэта пяты міжнародны турнір у Саколцы. Цяпер маем рэкордную суму ўдзельнікаў – 103, з іх 27 – з Гародні.

Гульцы за шахматнымі сталамі сустрэнуцца пад канец лютага ў Гародні.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Саколка

Фота аўтаркі