Парламенцкая дэлегацыя Польшчы наведае Беларусь



Парламенцкая дэлегацыя Польшчы плануе наведаць Беларусь 15-17 лютага, паведамляе сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У склад дэлегацыі ўвойдуць чальцы польска-беларускай парламенцкай групы Сейма на чале з яго сустаршынём Адамам Андрушкевічам.

Беларуская парламенцкая дэлегацыя знаходзілася з візітам у Польшчы з 30 студзеня па 2 лютага. Ніжнюю палату беларускага парламента прадставілі намеснік старшыні Баляслаў Пірштук і старшыня камісіі па міжнародных справах Валерый Варанецкі.

31 студзеня на сустрэчы дэлегацыі са старшынём Сената Польшчы Станіславам Карчэўскім і намеснікам старшыні Сейма Рышардам Тарлецкім было заяўлена пра гатоўнасць да дыялогу і супрацы. Гэта ўжо трэці візіт польскіх парламентарыяў у Беларусь за апошні час. Парламенцкая дэлегацыя Польшчы на чале з Тарлецкім наведвала Беларусь 2-4 жніўня 2016 года. Дэлегацыя Сената на чале з Карчэўскім працавала ў Менску 5-6 снежня.

Паводле БелаПАН

Фота grani.lv