У Беларусі праходзіць прызыў рэзервістаў



400 ваеннаабавязаных прызываюць цягам некалькіх дзён у дзьве вайсковыя часткі Беларусі. Гэтыя часткі камплектуюцца прызыўнікамі Менску, а таксама Менскай, Віцебскай і Магілёўскай абласьцей. Пра гэта паведамляе Мінабароны Беларусі. Прызыў праводзіцца ў межах комплекснай праверкі баяздольнасьці Ўзброеных сіл Беларусі. Паводле вайсковага аналітыка Аляксандра Алесіна, у прызыве рэзервістаў няма ніякай сенсацыі.

– Цягам апошніх гадоў у зімовы перыяд праводзяцца вучэнні з прызывам прыпісанага састава, калі людзі, якія знаходзяцца ў запасе, прызываюцца на вайсковыя зборы з вучэннямі і баявымі стрэльбамі. Гэта проста адноўлена практыка савецкіх часоў.  Яна адноўленая і ў расейскай арміі. Звычайна правяраецца працаздольнасць ваенкаматаў, лагістыка, забеспячэнне і так далей.

Прызыў рэзервістаў пачаўся 1 лютага, але на колькі дзён заплянаваныя зборы вайскоўцы не паведамляюць. Мэта вайсковых мерапрыемстваў, паводле сайту Мінабароны — «падрыхтоўка да выкананьня задач па прызначэньні».

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

Фота vsr.mil.by