Расейскія СМІ паказалі, як тэрарысты прыкрываюцца „жывым шчытом”
Расейскі Першы канал у сваім сюжэце паказаў, як тэрарысты абстрэльваюць данецкі аэрапорт з жылога дома.
Пры гэтым перад абстрэлам карэспандэнт сустракае ў пад’ездзе пажылую жанчыну, якая працягвае жыць у шматпавярховіку. Потым жанчына ўцякае ў падвал і прызнаецца, што зараз можа прыляцець „атветка”.
Сюжэт быў паказаны ў эфіры Першага канала 30 верасня, а пазней быў размешчаны ў інтэрнэце.
[youtube id=”Zv39Lc5oSVs”]