Польшча можа адмовіцца ад праекту «Усходняга партнёрства»?



Польшча хоча адмовіцца ад праекта «Усходняга партнёрства». У гэтыя хвіліны пачынаецца выступ міністра замежных спраў Вітальда Вашчыкоўскага ў польскім Сейме на тэму асноўных напрамкаў замежнай палітыкі.

Паводле інфармацыі радыё RMF FM, галоўнымі тэзісамі выступу стануць: адмова ад праекту «Усходняга партнёрства», крытыка  апанентаў Дональда Трампа і вызначэнне мэтаў Польшчы як лідара Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Таксама польскі міністр мае выказаць падтрымку Украіне.

Адмова ж ад праекту «Усходняе партнёрства» тлумачыцца малаверагоднасцю пашырэння Еўразвязу. Раней тэкст свайго выступу Вашчыкоўскі прадставіў на закрытым пасяджэнні сеймавай камісіі па замежных справах.

Беларускае Радыё Рацыя