Лялечны тэатр для людзей з абмежаванымі магчымасцямі
Праца з маладымі інвалідамі – такі кірунак дзейнасці сталі развіваць прадстаўнікі Камянецкага цэнтру тэрытарыяльнага абслугоўвання. Яны спрабуюць сацыялізаваць інвалідаў з дапамогаю імправізаванага лялечнага тэатру.
Кіраўнік кружка “Усё жыццё – тэатр” Іна Зейберт распавяла, у чым важнасць працы з такой катэгорыяй людзей:
– Па-першае, яны не сядзяць па сваіх кватэрах. Бо што можна ўбачыць дома акрамя тэлевізара? А тут яны сустракаюцца, размаўляюць, займаюцца цікавай справай і робяць сваё жыццё больш цікавым.
У працэсе супрацоўнікі цэнтру таксама спрабуюць задзейнічаць і людзей пажылога ўзросту. Яны шыюць лялькі да пастановак. Ранейшая праца са сталымі людзьмі ў тэатральным кірунку была наладжана ў рамках беларуска-германскага праекту “Tollas”, дзе яны былі задзейнічаныя ў якасці актораў аматарскага тэатру.
Беларускае Радыё Рацыя, Камянец
Фота UlanMedia