«За калючым дротам» — рэпартаж Касі Бергель



Блукаючы па вуліцы Замкавай у Гародні не кожны адразу заўважыць сціплую таблічку ў памяць ахвяраў фашызму. Экскурсаводы часцяком прыводзяць у гэтае месца турыстаў, узгадваючы, што тут было гета. Аднак за словам, якое ўсе болей сыходзіць у катэгорыю гістарычных тэрмінаў, схавана жудасная трагедыя 29 тысяч загінулых габрэяў, якія складалі большасць насельніцтва даваеннай Гародні. Пра гісторыю двух гарадзенскіх гета распавядаюць даследчыца ахвяраў Халакосту ў Беларусі Марына Шэпелевіч і старшыня гарадзенскай габрэйскай супольнасці Барыс Квяткоўскі. У Рэпартажы таксама прагучаць урыўкі з дзённіка Залмана Градоўскага, нараджэнца Сувалак, чые ўспаміны пра дэпартацыю і лагер цудам захаваліся ў попеле каля печаў Асвенціма.

 

Гістарычныя фотаздымкі паходзяць з архіва Андрэя Вашкевіча і сайта harodnia.com