Беларускія цыгарэты плылі ў Літву па Нёмане
Кантрабандысты сплаўлялі цыгарэты з Беларусі ў Літву на крыгах. Амаль 7,5 тысяч пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі вылавілі літоўскія памежнікі з Нёмана. Кантрабандны груз плыў па Нёмане з Беларусі, як паведамляе сайт grodno24.com.
Памежнікі заўважылі падазроныя прадметы, якія плылі па рацэ. Выявілася, што кантрабандысты зрабілі плыты, а потым паставілі іх на снег і лёд, каб атрымалася крыга.
«Уловам» памежнікаў сталі 30 пакетаў, загорнутых у поліэтылен. Два скруткі пры гэтым мелі GPS, каб іх было лягчэй знайсці.