У Менску стартуе паэтычны фэст «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова



Сёння, 10 лютага, распачынаецца найбуйнейшы міжнародны паэтычны фестываль „Вершы на асфальце”. У межах фэсту цягам трох дзён адбудуцца прэзентацыі новых выданняў, перакладчыцкі батл, паэтычныя чытанні, дыскусіі, а таксама вялікі паэтычна-музычны сэт „Ноч паэзіі”.  Сярод удзельнікаў творцы з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Чэхіі і Швецыі.

Кажа прэс-сакратар Саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч:

У гэтым годзе такой разыначкай з’яўляецца тое, што ёсць яшчэ і музыкі вядомыя. З хэд-лайнераў можна назваць гасцей з Украіны: Сяргей Жадан, Мар’яна Кіяноўская, з Расеі будзе Умка, і як паэтка і як перакладчыца літоўскай паэзіі і як музыка. Будуць госці з Чэхіі, вельмі вядомы паэт, пісьменнік і сцэнарыст Яўхім Топал.

Сёлетні шосты па ліку фестываль „Вершы на асфальце” адметны яшчэ і тым, што праходзіць у юбілейны для патрона год — у 2017 Міхасю Стральцову споўнілася б восемдзесят.

Алена Вільтоўская, Беларуска Радыё Рацыя