У Менску з аншлагам прайшоў канцэрт Лявона Вольскага
Лявон Вольскі ў кампаніі свайго басіста Алеся Францішка Мышкевіча з аншлагам паўтарыў акустычны канцэрт, які прайшоў два тыдні таму ў бары «Beer&Wine».
На той жа пляцоўцы 9 лютага музыкі выканалі больш за 27 песень, і ўпершыню ў Менску цалкам прагучала частка «Лес» новага альбома «Псіхасаматыка».
Лявона Вольскага можна параўнаць з Полам Макартні, бо квіткі на выступы брытанца, як і на канцэрты Вольскага, разлятаюцца за паўгадзіны, піша «Новы Час».
Падчас канцэрта Лявон паставіў сябе на месца легендарнага музыкі «The Beatles» і жартаўліва прапанаваў наступным разам выступаць 5-6 гадзін.