Тыдзень супраць смяротнага пакарання – з 5 па 10 кастрычніка



Смяротнае пакаранне – гэта забойства” – пад такім лозунгам ў Беларусі пройдзе Тыдзень супраць смяротнага пакарання з 5 па 10 кастрычніка.

4

„У мерапрыемствах тыдня возьмуць удзел ганаровыя замежныя госці, паслы, творчыя людзі, сваякі расстраляных і асуджаных да смяротнага пакарання”, – адзначае каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда.

– Публічныя мерапрыемствы будуць, як у Менску, так і ў рэгіёнах. Плануецца правядзенне выставы плакатаў вядомага беларускага мастака Алега Аблажэя, які жыве ў Вільні. Алег Аблажэй рабіў плакаты “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”. Таксама будуць выстаўлены плакаты Фонду Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання. Плануецца фотавыстава фатографа Сяргея Балая, яе героямі з’яўляюцца сваякі расстраляных – погляд фатографа, як з такім цяжарам жывуць людзі зараз.

https://www.youtube.com/watch?v=zinkj9067YI

У рамках Тыдня супраць смяротнага пакарання выступяць кіраўнік камітэта па замежных справах парламента Чэхіі, былы міністр замежных спраў і кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Вацлава Гаўла Карэл Шварцэнберг, а таксама вядомая праваабаронца Тамара Чыкунова, заснавальніца узбекскай арганізацыі „Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў”,

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя