Справа 1948 г. “Служба акупантам як вынік савецкай палітыкі трыццатых”



Абсалютная большасць савецкіх грамадзянаў, якія добраахвотна пайшлі служыць гітлераўцам, да вайны былі ўзорна-паказальнымі актывістамі, камсамольцамі і камуністамі. А некаторыя нават супрацоўнічалі з НКВД у якасці сексотаў.

Чаму гэтыя людзі так лёгка перакінуліся да акупантаў? Адказ навідавоку: масавая здрада, асабліва ў першыя гады вайны, была абумоўлена найперш палітыкай савецкай улады трыццатых гадоў, дзе здрада лічылася справай подзвігу і геройства: дзяцей заахвочвалі пісаць даносы на бацькоў, школьнікаў – на настаўнікаў, салдатаў – на камандзіраў.

То калі можна здрадзіць бацькам і настаўнікам – то чаму нельга здрадзіць і сацыялістычнай Радзіме?

Да вайны Дзмітрый Коцур праходзіў па ўсіх анкетах як стоадсоткава савецкі чалавек: з пралетарыяў, на добрым рахунку, “палітыку партыі разумее правільна”. Савецкім чалавекам ён быў не толькі паводле паходжання: Коцур нарадзіўся на сёмым годзе савецкай улады, скончыў савецкую школу і клятае буржуазнае замежжа бачыў толькі ў кіно, дый тое з адпаведнымі каментарамі…

ИЗ ХАРАКТЕРИСТИКИ

На Коцура Дмитрия Григорьевича

1925 г. р., уроженца с. Дубровное Тупичевского р-на Черниговской области

(…)

 Из семьи крестьян-бедняков. За время учебы показал себя старательным, исполнительным учеником. Политически активный, ленинско-сталинскую политику понимает правильно, участвует в самодеятельном хоре.

Участвует во всех мероприятиях советской власти, на Первомайской демонстрации Дмитрию Коцуру было доверено нести портрет Л. М. Кагановича.

Достоин для вступления в комсомол

(…)

У камсамол шаснаццацигадовы вясковы актывіст Коцур уступіў у траўні 1941 года. Праз месяц пачалася вайна.

Некаторы час маладзён галадаў, як і большасць аднавяскоўцаў. Але ж у 1943 годзе, калі яму споўнілася васямнаццаць, былы камсамолец без ваганняў папнуўся служыць да акупантаў.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

от 1 июня 1948 г.

ВОПРОС: Расскажите о своей практической вражеской деятельности в период службы в немецкой полиции?

ОТВЕТ: (…) в июле 1943 года в составе всего полицейского отряда села Листвин вместе с районной жандармерией я выезжал на облаву против советских партизан (…) Нес охрану награбленного у населения хлеба в селе Дубровин и в местечке Тупичев.

(…)

ВОПРОС: Вам приходилось грабить продовольствие у крестьян?

ОТВЕТ: Да, наше полицейское подразделение отнимало у крестьян муку и сало. Также мы отнимали у них теплые вещи (…)

Характэрна, што і бацька Дзмітрыя Коцура, Рыгор Філіпавіч, на той момант служыў у нямецкай паліцыі. Да вайны Коцур-старэйшы таксама лічыўся стоадсоткава савецкім чалавекам: адным з першых пайшоў у калгас, а яшчэ раней, у дваццатыя гады, быў старшынём “камбеда” – “камітэта беднаты”, то бок падчас харчразвёрсткі адбіраў у аднавяскоўцаў хлеб.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

от 15 апреля 1948 г.

ВОПРОС: Расскажите подробно, когда, где и при каких обстоятельствах вы поступили на службу в немецкую полицию?

ОТВЕТ: (…) В октябре месяце 1943 года, дату не помню, меня вызывали в районную немецкую полицию (…). Явившись в здание полиции села Литва, которое стоит на пути в райцентр, я рассказал своему отцу, Коцур Григорию Филипповичу, работавшему в то время помощником начальника сельской полиции, о том, как меня вызвали в полицию района. Отец мне сказал, что вызывает меня районный жандарм (…)

Красамоўная дэталь: на допыце ў МГБ арыштант не толькі “з вантробамі” здаў следчаму роднага бацьку-паліцэйскага, якога да 1948 года яшчэ не злавілі, але і падрабязна распавёў: дзе ён можа хавацца, якія ў яго сябры і як лепш за ўсё яго шукаць. Хаця самога Дзмітрыя Коцура пра гэта і не прасілі.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

от 16 июня 1948 г.

ВОПРОС: Ваш отец не рассказывал вам, почему пошел служить фашистам?

ОТВЕТ: Нет, он мне не рассказывал, но я думаю, что он не очень любил советскую власть. Он имел высшее образование и раньше был в колхозе был агрономом, потом его сняли, вот он и затаил злобу (…) В 1944 году, в феврале, числа не помню, они с кумом выпивали и батька говорил, что немцам каюк и что надо уходить вместе с ними. Его надо с кумом искать среди интернированных, если он там. Возможно, они изменили свои имена, чтобы скрыть свои преступления.

Трафейная характырыстыка з нямецкай паліцыі пасёлка Тупчыеў амаль нічым не адрозніваецца ад той, якую Коцур атрымаў пры падачы заявы ў камсамол: “стараны”, “выканаўчы”, “аддана верыць у перамогу над бальшавізмам”, “прыкладае ўсе высілкі” і гэтак далей.

“Старанасць”, “выканаўчасць” і “адданасць” Коцур дэманстраваў у Беларусі і на Падляшшы, куды яго паліцэйская частка была перакінутая для барацьбы з партызанамі і знішчэння цывільнага насельніцтва.

ИЗ ПРОТОКОЛА СУДЕБНОГО ЗАСЕДАНИЯ

от 17 июня 1948 г.

НА ВОПРОС СУДА ПОДСУДИМЫЙ КОЦУР ОТВЕТИЛ

Я не стал дожидаться Красную армию, и ушел с немцами потому, что боялся за свои преступления (…) В городе Гродно отступавшим вместе с немцами полицейским сдали комиссию и отобрали годных (…)

В г. Сувалки нам объявили, что из нас будет сформирован полицейский батальон.

(…)

Летом 1944 г. в районе г. Сувалки я, в составе роты полиции, вместе с 20 немецкими солдатами, принимал участие в облаве на партизан. Партизан не  обнаружили. Правда, я слышал стрельбу и мы нашли в лесу партизанскую землянку, в которой поймали женщину полячку, которую забрали с собой. Какова судьба этой женщины, я не знаю (…)

Але адно аблавамі дзейнасць паліцэйскага батальона не абмяжоўвалася. У актыве – масавыя рабаванні сялянаў на Падляшшы (у сведчаннях фігуруюць Крынкі і Саколка), ахова палонных…

Далей былі ўцёкі ў Варшаву, а потым у Прагу, палон, фільтрацыйны лагер, падробка дакументаў на імя “Матвей”, мабілізацыя ў Савецкую армію і служба ў акупацыйных войсках. Але ж падчас адной з праверак высвятлілася, што Коцур – не той, каго ўдае…

ПРИГОВОР

Именем Союза Советских Социалистических Республик

1948 г. июля 6 дня

Военный Трибунал Уральского военного округа в выездной сессии в г. Молотов (…) в закрытом судебном заседании, рассмотрев дело солдата

КОЦУР Матвея Григорьевича, 1925 г. р.(…) рабочего, беспартийного, с низшим образованием, украинца, не судимого, не женатого (…)

ПРИГОВОРИЛ

Коцура Матвея Григорьевича на основании ст. 58-1-“а” УК РСФСР(…) заключить в исправительно-трудовой лагерь сроком на пятнадцать лет.

(…)

Магчыма, калі б той жа Коцур пайшоў служыць у НКВД, ахову ГУЛАГа ці ў міліцыю, ён быў бы і там на добрым уліку – “выканаўчым”, “старанным” і “адданым”. Але ж яму, відавочна, крыху не пашэнціла з часам і месцам, дзе ён мог выявіць гэтыя цудоўныя якасці.

* * *

У наступнай перадачы вы дазнаецеся, чаму большасць савецкіх грамадзянаў на першых жа допытах у НКВД прызнаваліся ў самых фантастычных злачынствах нават без усялякага катававання і збіцця.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “5980-ОФ”