50 тысяч беларусаў – у падтрымку «Народнага рэфэрэндуму»
Подпісы перададзеныя ў Палату прадстаўнікоў, цяпер дэпутаты маюць прыняць рашэнне, як рэагаваць на народную ініцыятыву.
Лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў лічыць, што ініцыятыва Народнага рэфэрэндуму слушная і адлюстроўвае настроі беларусаў, якія хочуць пераменаў, але не верыць, што Палата прадстаўнікоў адобрыць ідэю рэфэрэндуму.
– Па законе, якія яны самі прыдумалі, пры 50-ці тысячах подпісах Палата прадстаўнікоў павінна прызначыць Рэферэндум, пра які напісалі гэтыя 50 тысяч грамадзянаў. Аўтаматычна, па сутнасці, яны павінны гэта зрабіць. Але, зразумела, яны гэтага не зробяць.
Скрыні з падпіснымі лістамі ў падтрымку «Народнага рэфэрэндуму» у Палату прадстаўнікоў асабіста перадалі лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў, партыі БНФ – Аляксей Янукевіч і адзін з лідараў руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Лісты прыняў кіраўнік аддзелу па працы са зваротамі грамадзян Віктар Сазон.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя