У Берасці збіраюць подпісы за паляпшэнне роварнай інфраструктуры



Падпісвацца пад зваротам за паляпшэнне роварнай інфраструктуры ў горадзе заклікаюць сябры ініцыятывы «За вела-Берасце!». Паставіць свой подпіс пад лістом да мясцовых органаў улады можна каля кінатэатра «Беларусь» цягам некалькіх дзён на тыдні. Рэгулярна валанцёры выходзяць на дзяжурствы, гутараць з грамадзянамі, тлумачыць пазіцыю раварыстаў, — распавяла адна з ініцыятарак збору подпісаў спадарыня Ганна:

— Цяпер мы збіраем подпісы ў асноўным праз дзень: з 16 да 18 гадзін. У асноўным у цэнтры. На дадзены момант мы сябе адмыслова не абазначаем, а проста ходзім з планшэтамі і збіраем подпісы. Падыходзім да людзей і кажам: вітаем, мы вось збіраем подпісы за развіццё веластруктуры. Некаторыя задаюць пытанні, бяруць пачытаць тую заяву, якая потым перадасца ў вышэйшыя інстанцыі. 

Актывісты ініцыятывы «За вела-Берасце!» сабралі ўжо больш за паўтысячы подпісаў. Плануецца, што да канца зімы гэта лічба павялічыцца да тысячы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце