МЗС Расеі пераназвала катлеты па-кіеўску



У расейскім Міністэрстве замежных спраў катлеты па-кіеўску перайменавалі ў катлеты па-крымску.

Пра гэта ў сваім Twitter напісаў маскоўскі рэпарцёр The New York Times Іван Нечэпуренка, які апублікаваў здымак са сталовай МЗС РФ.

„У сталовай расейскага МЗС катлета па-кіеўску называецца катлетай па-крымску”, – гаворыцца ў яго паведамленні.

На фотаздымку бачна, што катлета сапраўды завецца па-крымску, і каштуе яна 200 рублёў.

Таксама адзначым, што ў надпісы адсутнічае неабходны па правілах расейскай мовы злучок.

telegraf.by