У школах і садках Менска будзе больш беларускамоўных класаў



У шэрагу школ і дзіцячых садоў Фрунзенскага раёна Менска з новага навучальнага года адкрыюць класы і групы, дзе навучанне будзе весціся на беларускай мове.

„Плануецца адкрыць першыя класы з беларускай мовай навучання ў сярэдніх школах № 56, 96, 128, 151, 179, 199. У 179-й яшчэ і пяты клас. Таксама мяркуецца стварыць беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках № 100, 205, 332, 384, 399„, — паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны» начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Фрунзенскага раёна Ірына Чарняўская.

У цяперашні час навучанне дзяцей на беларускай мове ў Фрунзенскім раёне вядзецца толькі ў гімназіі № 4, яслях-садку № 534 і ў адной групе ў дзіцячым садзе № 565.

Такім чынам, у Фрунзенскім раёне будзе сем садкоў з беларускай мовай замест двух ранейшых, а замест адной гімназіі — сем школ і гімназій.