Чаму не хапае вопытных суддзяў?



Юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла, чаму сёння ў краіне дэфіцыт вопытных суддзяў.

Старшыня Вярхоўнага Суда Беларусі Валянцін Сукала заявіў, што сёння “каля 40 адсоткаў суддзяў маюць стаж работы да 3 гадоў”, а “нагрузка на суддзяў застаецца высокай”.

Гары Пагайняйла: Калі казаць пра “высокую нагрузку”, то трэба яшчэ ўлічваць, колькі спраў адкладваецца па віне тых жа суддзяў з-за няякаснай падрыхтоўкі спраў да разгляду, дрэннай арганізацыі судовых працэсаў і папярэдніх пасяджэнняў. Хаця я і праўда бачу, што суддзі загружаны. У такім выпадку, як мне падаецца, трэба спрашчаць працэсы, больш укараняць “міравых суддзяў” для разгляду простых грамадзянскіх спраў. Можна дзесьці дэкраміналізаваць не асасабліва небяспечныя злачынствы. У шэрагу выпадкаў, магчыма, можна пераглядзець і адміністрацыйныя справы, каб выключыць такія санкцыі, як арышты.Няхай бы гэтым займаліся тыя, хто з самага пачатку вёў адміністратыўныя працэдуры, ды абяжоўваліся штрафамі.

РР: Старшыня Вярхоўнага суда таксама заклапочаны, што каля 40 адсоткаў суддзяў маюць стаж работы да 3 гадоў, няма вялікага вопыту працы…

Гары Паганяйла: Гэта звязана з кадравым ператрусам у судовым корпусе. Акрамя таго, у нас вельмі вялікая колькасць суддзяў першапачаткова прызначаецца на 5 гадоў, а не пажыццёва. У такіх умовах многія сыходзяць пасля таго, як заканчваецца тэрмін кантракта. Хтосьці пачынае займацца іншай юрыдычнай дзейнасцю, нехта – па сямейных абставінах. Тым больш, у нас большасць суддзяў складаюць жанчыны. І менавата жанчыны часам на першае месца ставяць сям’ю, а не працу ў судах.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя