Жыхар Пінска просіць абмежаваць уплыў СМІ РФ



Жыхар Пінска звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі з заклікам абмежаваць трансляцыю тэлеканалаў з Расеі.

У звароце ён прывёў канкрэтныя каналы і перадачы, дзе прагучалі абразы ў бок дзяржаўнасці і гісторыі Беларусі. Але з міністэрскага адказу вынікае, што канкрэтных фактаў – не прыводзіцца.

На думку ж пінчука Дзмітрыя Тарасюка: „Акрамя здзеклівых выказванняў на адрас Беларусі, ёсць рэальная пагроза бяспецы дзяржавы, і агітацыя грамадзян за іншую краіну”:

– Я бачыў, як бацька замбіруецца інфармацыяй чужой дзяржавай. Ёсць сайт КДБ, заходзіце, чытаеце, там напісаны артыкул наконт бяспекі. Чужыя СМІ не павінны панаваць над нашымі. У нас яны пануюць, таму людзі едуць у чужую краіну і ваююць.

Таксама адпаведныя заявы Дзмітрый Тарасюк накіраваў у КДБ і Берасцейскі абласны выканкам, але адтуль не атрымаў адказу. На думку пінчука, галоўнае, каб чыноўнікі бачылі, што гэта хвалюе грамадства.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя