Колькі будзе каштаваць ацяпленне за студзень?
Беларусы не могуць аплаціць камунальныя паслугі за студзень у поўным аб’ёме. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі дагэтуль не налічыла сумы за ацяпленне. Каардынатар экспертнай супольнасці „Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч мяркуе, што затрымка з налічэннем за ацяпленне можа быць выкліканая нежаданнем уладаў злаваць людзей напярэдадні 20 лютага, калі надыходзіць дэдлайн аплаты збору падатка „на дармаедства”.
– Кошт за ацяпленне як правіла самы вялікі ў „жыроўцы”. Таму любое падвышэнне тарыфаў так ці інакш выклікае непрыняцце з боку насельніцтва. Таму, магчыма, улады хочуць зменшыць гэты ўплыў і так вылічыць тарыфы, каб гэта не выклікала лішняга абурэння ў грамадстве.
Камунальнікі супакойваюць людзей, што сумы за ацяпленне ў „жыроўках” вырастуць толькі за кошт падвышэння тарыфа. З 1 студзеня 2017 года ацяпленне падаражэла на 17 %.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота sputnik.by